wd wp Пошук:

Чудзінскі сельсавет

Чу́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Чудзін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чудзін. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рожанскага сельсавета з цэнтрам у вёсцы Вялікі Рожан[1].

22 снежня 1959 цэнтр Рожанскага сельсавета перанесены ў вёску Чудзін, сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі, у склад сельсавета з Дзяніскавіцкага сельсавета перададзена вёска Будча[2]. 25 снежня 1962 года падчас скасавання Ганцавіцкага раёна населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан і Чырвоныя Хутары перададзены ў склад Любанскага раёна Мінскай вобласці[3]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ганцавіцкага раёна.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1598 чалавек[4], з іх 99,2 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя·Чудзінскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе