Но́вы Ро́жан[1] (трансліт.: Novy Rožan, руск.: Новый Рожан) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета.
Да 22 снежня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рожанскага сельсавета[2], да 25 снежня 1962 года — у склад Чудзінскага сельсавета Ганцавіцкага раёна[3], да 28 лютага 1964 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Чырвонаслабодскага пассавета Любанскага раёна[4], да 29 снежня 2009 года ўваходзіла ў склад Рожанскага сельсавета Салігорскага раёна (да 1965 года— Любанскага раёна)[5].