wd wp Пошук:

Дзяніскавіцкі сельсавет

Дзяні́скавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — вёска Дзяніскавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 22 снежня 1959 года ў склад Чудзінскага сельсавета перададзена вёска Будча[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1223 чалавекі[2], з іх 98,9 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяніскавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе