Чугуіўскі раён[1] (укр.: Чугуївський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чугуіў[1] (укр.: Чугуїв).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 46814 чалавек, плошча — 1148,61 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 6 пасялковых і 13 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 6 пасёлак гарадскога тыпу, 3 пасёлкі сельскага тыпу і 31 вёска.