Corydalis marschalliana — від раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumarioideae) сямейства Макавыя (Papaveraceae).
Шматгадовая травяністая расліна да 50 см вышынёй. Кветкі светла-жоўтыя або бруднавата-белыя, сабраны ў суквецці-гронкі. Долі ліста даўгавата-эліптычныя, цэльнакрайныя. Падземныя клубні шарападобнай формы. Цвіце расліна вясной, часам утвараючы ў лясах практычна суцэльны дыван.
Ва Украіне від сустракаецца ў шыракалістых лясах, у лесастэпе, стэпе, у горным Крыме, у Правабярэжнай Украіне радзей.