wd wp Пошук:

Чорны студзень

Савецкія дэсантнікі ў Баку, 1990 г.

Чорны студзень — увод ноччу 19 студзеня 1990 года ў Баку (Азербайджанская ССР) 35 тысяч савецкіх ваенных на танках і бронетранспарцёрах, што прывяло да забойства 137, ранення каля 700 і арышту звыш 800 чалавек[1]. 22 студзеня Вярхоўны Савет (ВС) Азербайджанскай ССР (АзССР) пастанавіў лічыць агрэсіяй неканстытуцыйнае ўвядзенне Прэзідыумам ВС СССР надзвычайнага становішча ў горадзе, што адбылося без узгаднення з уладамі рэспублікі. 40-дзённая жалоба па забітых суправаджалася агульнаазербайджанскай стачкай заводаў. Міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў зазначыў аб кіраваным ім нападзе: «Мы ўвайшлі ў Азербайджан, каб знішчыць палітычныя структуры Народнага фронту і не дапусціць іх перамогі на выбарах, запланаваных на 19 сакавіка 1990 года»[2].

Перадумовы

9 студзеня 1990 г. ВC Армянскай ССР пастанавіў уключыць у дзяржаўны план развіцця адпаведны план Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ) АзССР, населенай пераважна армянамі. 12 студзеня Народны фронт Азербайджана (НФА) утварыў у Баку камітэт абароны. 13 студзеня ў горадзе пачаўся пагром, у якім забілі 90 армян. 18 студзеня прыхільнікі НФА забарыкадавалі ўезды ў Баку некалькімі сотнямі легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў. 19 студзеня Прэзідыум ВС СССР пашырыў Указам № 1092 на горад надзвычайнае становішча, што з 15 студзеня ўвёў у НКАВ[3].

Зноскі

  1. Леанід Тугарын. «Чорны студзень» — 21-я гадавіна // Звязда : газета. — 22 студзеня 2011. — № 13 (26877). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Дваццаць гадоў таму савецкія войскі штурмавалі Баку(нявызн.). Радыё «Свабода» (20 студзеня 2010). Праверана 13 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
  3. Міхаіл Гарбачоў Указ Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ССР ад 19 студзеня 1991 г. № 1092(руск.) . Валерый Леванеўскі (12 кастрычніка 2006). Праверана 13 студзеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Перабудова
Катэгорыя·Падзеі 20 студзеня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Студзень 1990 года
Катэгорыя·1990 год у СССР
Катэгорыя·Канфлікты 1990 года
Катэгорыя·Гісторыя Азербайджана
Катэгорыя·Гісторыя Баку
Катэгорыя·Азербайджанская ССР
Катэгорыя·1990 год у Азербайджане
Катэгорыя·Масавыя забойствы ў Азербайджане