wd wp Пошук:

Чаросава (возера)

Чаро́сававозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 20 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Чаросава.

Плошча возера складае 0,52 км². Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,74 км. Найбольшая глыбіня 12,2 м, сярэдняя 6,4 м. Аб′ём вады 3,34 млн. м³. Плошча вадазбору 13,3 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на ўсходзе да 15 м), пад лесам, на захадзе і поўдні спадзістыя, разараныя, пад хмызняком. Берагі вышынёй 0,5—0,8 м, стромкія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. У асобных месцах уздоўж возера пойма шырынёй 10—30 метраў. Літаральная зона выражана слаба. Ложа плоскае з дзвюма паглыбленнямі[2]. Дно да глыбіні 3—4 м пясчанае, ніжэй ілістае.

Возера эўтрофнае, праточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—120 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,2 м[2]. У возера ўпадаюць ручаі са Школьнага (з Каменскага[1]) і Дзявочага азёр, выцякае ручай у возера Астроўна.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка і іншыя рыбы. Зарыблялася вугром, таўсталобікам, белым амурам[2].

Каля возера населеныя пункты Двор Парэчча, Чаросава, праходзіць аўтамабільная дарога Р114[1] (ГарадокУла — Камень).

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum