wd wp Пошук:

Дзявочае (возера)

Дзяво́чае — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 18 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля аграгарадка Камень і вёскі Чаросава.

Плошча паверхні возера складае 0,51 км². Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,93 км. Найбольшая глыбіня 17,5 м, сярэдняя каля 7 м. Аб′ём вады 3,58 млн м³. Плошча вадазбору 4,15 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 11—20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія возера звілістая, утварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 28 % плошчы [1]. Дно высцілаюць пяскі (да глыбіні 2—3 м) і глей.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Надводная расліннасць ўтварае паласу шырынёй да 35 м. Упадае ручай, выцякае ручай у возера Чаросава.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор[1].

Зноскі

  1. 1 2 ЭПБ, 1983

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Тураўлянкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96