wd wp Пошук:

Чарлз Райт Мілс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілс.

Чарлз Райт Мілс (англ.: Charles Wright Mills; 28 жніўня 1916, г. Уэйка, штат Тэхас, ЗША20 сакавіка 1962) — амерыканскі сацыёлаг і публіцыст.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт (1939). 3 1956 прафесар Калумбійскага ўніверсітэта.

Светапогляд

Паслядоўнік М. Вебера і К. Мангейма, зведаў уплыў ідэй К. Маркса, аднак лічыў яго тэорыю «ўстарэлай». Распрацаваў тэорыю сацыяльнага канфлікту, у якой вызначыў асноўныя праблемы, вырашэнне якіх будзе садзейнічаць стабілізацыі грамадства. У процівагу марксізму вылучыў канцэпцыю «пануючай эліты», да якой адносіў палітычныя, эканамічныя і ваенныя колы, якія ўдзельнічаюць у прыняцці важнейшых рашэнняў і ўтвараюць адзіную «карпарацыю багацця» ў амерыканскім грамадстве. Пастаянная цэнтралізацыя ўлады і мэтанакіраванае павелічэнне ваенных расходаў даюць магчымасць, паводле Мілса, гаварыць аб «ваенным дэтэрмінізме», што, на яго думку, больш правільна, чым «эканамічны дэтэрмінізм» Маркса. Надзею на гуманізацыю грамадства звязваў з інтэлігенцыяй, якая здольна валодаць «сацыялагічным уяўленнем» (здольнасцю разумець працэсы, што адбываюцца ў грамадстве). Крытыкаваў эмпірызм амерыканскай сацыялогіі і т.зв. «высокую тэорыю» Т. Парсанса, заклікаў да стварэння новай сацыялогіі. Зрабіў значны ўплыў на фарміраванне ідэалогіі «новых левых» у ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 C. Wright Mills // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://en.wikipedia.org/wiki/C._Wright_Mills#Early_career

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэхасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сацыёлагі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Выкладчыкі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня