wd wp Пошук:

Чараўнік зеленакветкавы

Чараўнік зеленакветкавы[3] (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30—60 см[4].

У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8—18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1—3 дробныя ланцэтныя лісцікі[4].

Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6—25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны[4].

Плод — сухая каробачка.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор’е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе[4].

У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі.

У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны[4]) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан[4]).

Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызнякахКрыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах[4]).

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені [4]), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу»[4].

Вырошчванне ў культуры

У ГБС(руск.) бел. вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць[5].

Адрозненні ў форме кветак. Злева направа: чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia), чараўнік гібрыдны, чараўнік зеленакветкавы

Міжродавыя гібрыды

Таксанамія

Таксанамічнае становішча

Від Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідных (Orchidaceae).

  яшчэ 5 трыб   яшчэ ≈120 відаў
       
  падсямейства Архідныя     род Чараўнік    
             
  сямейства Архідныя     трыба Архідныя, ці Ятрышнікавыя (Orchideae)     від Чараўнік зеленакветкавы
           
  яшчэ 4 падсямействы (згодна Сістэме APG II)   яшчэ больш 30 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Невский С. А. Род 339. Любка — Platanthera // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред.и ред.четвёртого тома акад. В. Л. Комаров. — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 658—659.
  5. А. К. Скворцов, Н. В. Трулевич, 3. Р. Алфёрова, Н. С. Алянская, В. Н. Ворошилов, В. М. Двораковская, С. А. Курганская, В. П. Сурова, Н. И. Фомичёва, А. Е. Холдеева. Интродукция растений природной флоры СССР. Справочник.. — М.: Наука, 1979.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі