Ча́пунь[1] (трансліт.: Čapuń, руск.: Чапунь) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.
У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Адносілася да Дудскага староства. У 1789 г. 17 аселых гаспадарак, каля 10 валок зямлі.
У 1861 г. 78 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у складзе Лугамавіцкага сельскага таварыства. У 1866 г. 23 двары, 165 жыхароў, у 1897 г. 41 двор, 311 жыхароў, у 1909 г. 53 двары, 348 жыхароў, 377 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 60 двароў, 277 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (71 двор, 396 жыхароў) цэнтр Чапунскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. 3 28 ліпеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. створаны калгас «Герой». 3 16 ліпеня 1954 г. у складзе новаўтворанага Лежневіцкага сельсавета[2]. 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1986 г. цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». У 1970 годзе - 381 жыхар. З 1986 года вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета[3].
У 1999 г. 138 двароў, 387 жыхароў.