wd wp Пошук:

Чандон

Чандо́н, Чандаон (руск.: Чондо́н[2][3], руск.: Чондоон[4]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція).

Даўжыня ракі 606 км. Плошча вадазбору 18 900 км². Сярэдні расход вады ў вусці 20[1] м³/с, аб’ём сцёку 0,631[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Сялянняхскага хрыбта (сістэма хрыбта Чэрскага). Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач пераважна па Яна-Індыгірскай нізіне. Упадае ў Чандонскую губу Янскага заліва мора Лапцевых. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзаць Чандон пачынае ў канцы верасня, вызваляецца ад лёду ў чэрвені[1].

Прытокі: Елюгюйэ, Сюрэгэ, Нуа, Салайанчаан, Арбыннаах, Таас-Юрэх, Кіска, Арангасчаан, Кысылчаан, Немексіль, Сюрюгэ, Нуучча-Юрэгэ, Суланачан, Арангасчаан, Правая, Буор-Юрэх, Кыыччалаах, Улахан-Сээн, Ныктыыр-Сээнэ, Нуучча, Ыт-Айаана, Біллээх і інш.[4]

Чандонскі мамант

У 2013 годзе ў басейне ракі, каля падножжа Паўвоснага кража, за 66 км ад пасёлка Тумат былі знойдзены рэшткі маманта Mammuthus primigenius[5][6].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ломова Д. В., Повалишникова Е. С. Чондон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 643. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  3. Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ / под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 433. — Архівавана 6 сакавіка 2016. ISBN 5-86066-017-0. (руск.)
  4. 1 2 Река ЧОНДООН // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  5. Наталья Понамарёва Всё о мамонтах // Сетевое издание «Интерфакс-Россия» (руск.)
  6. Чондонский мамонт, 2013 // Академия наук Республики Саха (Якутия) — Портал мамонтовой фауны. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Басейн мора Лапцевых