Чагада[2] (руск.: Ча́года) — рабочы пасёлак, адміністрацыйны цэнтр Чагадошчанскага раёна Валагодскай вобласці Расіі. Размешчаны ў месцы ўпадзення ракі Песь ў раку Чагада, якая пасля ўпадзення Песі называецца Чагадашча. За 326 км ад Волагды. Статус рабочага пасёлка — з 1932 года. Асноўнае прадпрыемства пасёлка — шкляны завод (вырабляе шклотару), дрэваапрацоўка. У раёне развіты лесанарыхтоўкі. Чыгуначная станцыя на лініі Кабожа — Падбароўе.