wd wp Пошук:

Кіфара

Кіфарэд на чырвонафігурнай амфары так званага Берлінскага мастака (V ст. да н.э.). Пасудзіна захоўваецца ў музеі мастацтваў «Метраполітэн» г. Нью-Ёрка.

Кіфа́ра (стар.-грэч.: κιθάρα, лац.: cithăra) — старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент; самая важная ў антычнасці разнавіднасць ліры.

Кіфара — адзін з самых распаўсюджаных музычных інструментаў у Старажытнай Грэцыі. На кіфары ігралі толькі мужчыны, здабываючы гукі касцяным плектрам (мацаваўся да інструмента шнурком). Кіфара мела плоскі цяжкі драўляны корпус з прамымі ці фігурнымі абрысамі; да корпуса мацаваліся струны. У класічнай кіфары VIV стагоддзяў да н. э. (зрэшты, як і на ўсякай іншай ліры таго часу) было сем струн, пазней у «эксперыментальных» інструментах іх колькасць павялічылася да 11–12 (гл. Цімафей Мілецкі). Ужывалася як сольна, так і ў якасці акампаніроўкі. Спевака, які акампанаваў сабе на кіфары, звалі кіфарэдам; музыканта, які іграў на кіфары (без спеву),— кіфарыстам.

Кіфара лічылася інструментам Апалона; у адрозненне ад аўласа — інструмента Дыяніса.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музыка Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Шчыпковыя музычныя інструменты
Катэгорыя·Хардафоны