wd wp Пошук:

Цімафееўка стэпавая

Цімафееўка стэпавая (Phleum phleoides) — від травяністых раслін роду Цімафееўка (Phleum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна, якая ўтварае друзлыя дзярніны. Сцеблы даўжынёй 30—80 см, шматлікія, прамыя.

Лісце шэрае, лінейнае, шурпатае, шырынёй 1,5—6 мм[3][4].

Суквецце вузкацыліндрычная друзлая мяцёлка 3-19 см даўжынёй. Каласковыя лускі 2—2,5 мм даўжынёй, шурпатыя, голыя. Кветкавыя лускі 1,5—1,7 мм даўжынёй, безасцюковыя, плёнкавыя; ніжняя кветкавая луска на 1⁄3 карацей каласковую луску. Цвіце ў маі — чэрвені. Анемафіл[3].

Лік храмасом 2n = 14[3].

Сінонімы

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы[5]:

Экалогія і распаўсюджанне

Жыве на мурожных лугах, лугавых і кавыльных стэпах[3].

У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы, Сібіры, на Каўказе. Па-За Расіі насяляе ў Еўропе, Сярэдняй Азіі і Манголіі[3].

Ахоўны статус

Занесена ў Чырвоныя кнігі Калінінградскай вобласці, Якуціі, Валагодскай вобласці, Наўгародскай вобласці, Іванаўскай вобласці і Чырвоную кнігу Масквы[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 Описание тимофеевки степной. Агроэкологический атлас России и сопредельных стран.
  4. Никифорова, О. Д. Флора Сибири. — 1990. — Т. 2.
  5. Гл. картку таксона на TPL
  6. Тимофеевка степная. ООПТ России.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі