wd wp Пошук:

Цяжкасці перакладу

«Цяжкасці перакладу» (англ.: Lost in Translation) — амерыканскі рамантычны камедыйна-драматычны фільм 2003 года, зняты рэжысёркай Сафіяй Копалай па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Біл Мюрэй і Скарлет Ёхансан[17].

Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс прылятае ў Токіа на здымкі рэкламы мясцовага віскі, што абяцае яму вялікі ганарар. Стомлены ад жыцця і шматгадовага шлюбу Боб безуважна плыве па плыні быцця, нічому не дзівячыся і даўно забыўшыся на шчырыя пачуцці. У чужой краіне яго мучае бяссонніца, ратуючыся ад якой ён забівае час у гасцінічным бары. Там ён знаёміцца з юнай і чароўнай Шарлот, якая прыехала ў Японію ўслед за сваім мужам. Двое зусім розных людзей хутка знаходзяць агульную мову, адчуўшы роднасць душ.

У аснову сцэнарыя пра людзей, якія перажываюць рамантычную меланхолію ў Токіа, былі пакладзены ўласныя ўражанні Сафіі Копалы ад гэтага горада. У 1999 годзе рэжысёрка жыла ў гатэлі Shinjuku Park Tower[en] падчас прасоўвання свайго першага мастацкага фільма — драмы «Самагубствы цнатлівак[en]» — куды ў выніку і пасяліла сваіх герояў. Копала з самага пачатку меркавала, што ролю Боба Харыса мусіць сыграць Біл Мюрэй, і на працягу цэлага года спрабавала залучыць яго ў каманду, нястомна дасылаючы яму тэлефонныя паведамленні і лісты. У рэшце рэшт акцёр пагадзіўся на ролю, але не падпісаў кантракт; тым не менш Копала выдаткавала чвэрць бюджэту карціны на ганарар акцёру, не ведаючы, ці прыбудзе ён на здымкі ў Токіа.

Здымкі пачаліся 29 верасня 2002 года і працягваліся 27 дзён. Падчас здымак Копала прытрымлівалася гібкага графіка з невялікай групай і мінімальным абсталяваннем. Сцэнарый быў кароткім, і Копала часта дапускала значную колькасць імправізацый падчас здымак. Аператар фільма Лэнс Акард[en] часцей за ўсё выкарыстоўваў выкарыстоўваў натуральнае асвятленне[en], і многія японскія дзелавыя і грамадскія месцы выкарыстоўваліся ў якасці лакацыі для здымак. Пасля 10 тыдняў мантажу Копала прадала правы на распаўсюджванне ў Злучаных Штатах і Канадзе кампаніі Focus Features, і кампанія прасунула фільм, распаўсюдзіўшы станоўчыя водгукі перад яго паказам у кінатэатрах.

Прэм’ера фільма адбылася 29 жніўня 2003 года на Кінафестывалі ў Тэльюрайдзе[en]. 31 жніўня карціна дэманстравалася на Венецыянскім кінафестывалі, а 5 верасня — на Кінафестывалі ў Таронта, дзе была прызнана найлепшым фільмам. Кінастужка выйшла ў абмежаваны амерыканскі пракат 12 верасня, а шырокі пракат карціны пачаўся 3 кастрычніка. Пры бюджэце ў 4 мільёны долараў, карціна сабрала больш за 118 мільёнаў.

Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, якія асабліва адзначылі ігру Біла Мюрэя, а таксама рэжысуру і сцэнарнае майстэрства Сафіі Копалы. На 76-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар»[en] фільм быў адзначаны ў чатырох катэгорыях і перамог у намінацыі Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en].

Сюжэт

Немалады амерыканскі акцёр Боб Харыс (Біл Мюрэй) прыбывае ў Токіа і спыняецца ў элітным гатэлі «Shinjuku Park Tower[en]» у цэнтры горада. Праца ў Харыса высокааплатная, і ў той жа час нескладаная — яму належыць зняцца ў рэкламе мясцовага віскі «Suntory[en]». Тым не менш, не гледзячы на сваю вонкавую паспяховасць, Боб пакутуе на бяссонніцу. Маючы за плячыма 25-гадовы шлюб і яркую, але затухаючую акцёрскую кар’еру, ён перажывае крызіс сярэдняга ўзросту.

У адным гатэлі з Харысам пражывае маладая выпускніца Ельскага ўніверсітэта Шарлот (Скарлет Ёхансан), якая прыехала ў Токіа з мужам-фатографам Джонам (Джавані Рыбізі[en]). Шарлот амаль не бачыць свайго мужа, які большую частку часу праводзіць на працы. Яна таксама адчувае сябе дэзарыентаванай, паколькі сумняецца ў сваім нядаўнім шлюбе і не ўпэўнена ў будучыні. У дадатак да сваіх унутранных праблем, Боб і Шарлот пакутуюць ад змены гадзіннікавага поясу і паспытваюць культурны шоку ў Токіа, таму часта здараецца так, што яны бавяць час у бяздзейнасці ў гатэлі.

Ноччу, пасля таго, як Боб у чарговы раз не можа заснуць, ён прыходзіць у бар, дзе бачыць Шарлот, якая сядзіць разам з мужам і яго сябрамі. Боб і Шарлот усміхаюцца адзін адному, і яна падзывае афіцыянта, каб той перадаў Харысу невялікі кубачак з арэшкамі. Пасля гэтага кожную ноч Боб і Шарлот сустракаюцца ў тым жа бары, за тым жа столікам. Аднаго разу дзяўчына запрашае Харыса скласці ёй кампанію на вечарынцы ў сваіх сяброў. Пасля ночы танцаў, спеваў і прагулак яны пранікаюцца ўзаемна цёплымі пачуццямі, якія мяжуюць з моцнай сімпатыяй.

У наступныя некалькі дзён з імі адбываецца мноства прыгод: ад наведвання лякарні і стрып-клубу да пажарнай трывогі ў гатэлі. Паміж героямі перыядычна ўзнікае нялоўкасць, як паміж людзьмі, якія адчуваюць нешта большае, чым проста сяброўскія пачуцці, але не могуць пра гэта гаварыць у сілу многіх прычын. Адзін з апошніх вечароў героі праводзяць у адным нумары, глядзяць кіно і абмяркоўваюць сваё жыццё. Упершыню за доўгі час яны спакойна засынаюць.

Перадапошнюю ноч сваёго прабывання ў Японіі Боб праводзіць са спявачкай з бара гатэля. На наступную раніцу Шарлот чуе, як жанчына спявае ў пакоі Боба, што прыводзіць да напружання паміж імі. Увечары Боб сустракае Шарлот і паведамляе, што на наступны дзень пакіне Токіа. Боб і Шарлот прыміраюцца і прызнаюцца, як ім будзе не хапаць адзін аднаго.

Надыходзіць дзень ад’езду Боба з Токіа. Ён тэлефануе Шарлот, просіць прынесці ўніз яго пінжак, але ў нумары яе няма. Праз некаторы час яна ўсё ж прыходзіць да ўваходу з пінжаком і развітваецца з ім. Ужо ў таксі, на паўдарогі да аэрапорта, Боб разумее, што не змог сказаць усё, што хацеў. Праязджаючы міма вялізнага натоўпу, Боб выпадкова заўважае Шарлот і просіць таксіста спыніцца. Харыс даганяе дзяўчыну, і яны абдымаюцца. На развітанне ён нешта шэпча ёй на вуха і цалуе ў вусны. Затым Боб накіроўваецца ў аэрапорт, каб пакінуць сталіцу Японіі.

Акцёрскі склад

   Біл Мюрэй      Боб Харыс
   Скарлет Ёхансан      Шарлот
   Джавані Рыбізі[en]      Джон, муж Шарлот
   Анна Фэрыс[en]      Келі
   Фуміхіра Хаясі[d]      Чарлі, сябар Шарлот
   Акіка Такэсіта[fr]      місіс Кавасакі

Узнагароды

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 98 кінаўзнагародамі і яшчэ 133 намінацыямі[18].

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Залаты глобус 25 студзеня 2004[en] Найлепшы фільм — Камедыя або Мюзікл[en] «Цяжкасці перакладу» Перамога [19]
Найлепшы рэжысёр — Кінафільм[en] Сафія Копала Намінацыя
Найлепшы акцёр — Камедыя або Мюзікл[en] Біл Мюрэй Перамога
Найлепшая актрыса — Камедыя або Мюзікл[en] Скарлет Ёхансан Намінацыя
Найлепшы сцэнарый — Кінафільм[en] Сафія Копала Перамога
BAFTA 15 лютага 2004[en] Найлепшы фільм[en] «Цяжкасці перакладу» Намінацыя [20]
Прэмія Дэвіда Ліна за дасягненні ў рэжысуры[en] Сафія Копала Намінацыя
Найлепшы акцёр[en] Біл Мюрэй Перамога
Найлепшая актрыса[en] Скарлет Ёхансан Перамога
Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en] Сафія Копала Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Сара Флэк[en] Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Лэнс Акард[en] Намінацыя
Прэмія Энтані Асквіта за арыгінальную музыку да фільма[en] Кевін Шылдс[en], Браян Райцэл[en] Намінацыя
Оскар 29 лютага 2004[en] Найлепшы фільм «Цяжкасці перакладу» Намінацыя [21]
Найлепшая рэжысура Сафія Копала Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля Біл Мюрэй Намінацыя
Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en] Сафія Копала Перамога

Зноскі

  1. http://www.tv-express.com/programme-television-d8-lost_in_translation-1539308-3-0.php
  2. https://play.google.com/store/movies/details/Lost_in_Translation?id=hAk0ettFMHw
  3. http://www.empireonline.com/features/50-greatest-american-indies/p10
  4. http://www.virginmedia.com/movies/trailers-clips/scarlett-johansson-exposed/72477647001/?filter=shows
  5. 1 2 3 4 5 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=47395.html Праверана 14 красавіка 2016.
  6. 1 2 3 http://www.the-numbers.com/movie/Lost-in-Translation Праверана 14 красавіка 2016.
  7. 1 2 https://play.google.com/store/movies/details/Lost_in_Translation?id=hAk0ettFMHw Праверана 14 красавіка 2016.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 europeanfilmawards.eu Праверана 9 чэрвеня 2021.
  9. http://www.cinemarx.ro/filme/Lost-in-Translation-Rataciti-printre-cuvinte-1426.html Праверана 14 красавіка 2016.
  10. http://www.metacritic.com/movie/lost-in-translation Праверана 14 красавіка 2016.
  11. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 http://www.imdb.com/title/tt0335266/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
  12. 1 2 http://www.ofdb.de/film/37624,Lost-in-Translation Праверана 14 красавіка 2016.
  13. http://www.indiewire.com/article/decade_sofia_coppola_on_lost_in_translation
  14. 1 2 3 выгрузка даных Freebase — Google.
  15. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  16. https://www.cnc.fr/professionnels/visas-et-classification/109407 Праверана 27 жніўня 2018.
  17. Lost in Translation (2003) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2022.
  18. Lost in Translation — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2022.
  19. Winners & Nominees 2004(англ.) . Сайт прэміі «Залаты глобус». Праверана 28 жніўня 2021.
  20. Film in 2004(англ.) . Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 29 жніўня 2022.
  21. The 76th Academy Awards — 2004(англ.) . Сайт прэміі «Оскар». Праверана 28 жніўня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы 2003 года
Катэгорыя·Фільмы Сафіі Копалы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-меладрамы 2003 года
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2003 года
Катэгорыя·Фільмы-меладрамы Японіі
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2003 года
Катэгорыя·Фільмы пра акцёраў
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
Катэгорыя·50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці
Катэгорыя·Фільмы-меладрамы ЗША
Катэгорыя·Камедыйна-драматычныя фільмы
Катэгорыя·Незалежныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы на японскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы Японіі 2003 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Японіі
Катэгорыя·Фільмы пра Японію
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы па сцэнарыях Сафіі Копалы