wd wp Пошук:

Цюдараўская секулярызацыя

Генрых VIII Цюдар

Роспуск манастыроў (англ.: Dissolution of the Monasteries) — працэс секулярызацыі манастыроў, які адбываўся пры каралю Генрыху VIII. Адна з галоўных гістарычных падзей у гісторыі Англіі XVI стагоддзя.

З пачаткам Англійскай Рэфармацыі ў 1530-я гады Генрых VIII пачаў працэс ліквідацыі манастыроў і перадачы кляштарнай маёмасці ва ўласнасць каралеўскага дома Цюдараў. Згодна з Актам, прынятым у 1536 годзе, ліквідацыі падлягалі ўсе манастыры са штогадовым даходам менш за 200 фунтаў стэрлінгаў. Да 1540 года каля 800 манастыроў у Англіі былі зачыненыя, а больш за 10 тысяч манахаў пазбавіліся сродкаў да існавання[1]. Таксама былі зачыненыя манастырскія школы.

Савецкі медыявіст А. М. Савін паказаў, што ў выніку секулярызацыі большая частка манастырскіх зямель трапіла ў рукі так званага «новага дваранства»[2]. Цікава, што ў сваёй працы «Англійская секулярызацыя» (1906) Савін, як адзначае Я. А. Касмінскі, паказаў, што «манастыры былі гультаяватымі гаспадарамі, якія жылі галоўным чынам за кошт рэнтаў. Яны імкнуліся пераважна да вышэйшых і сярэдніх класаў грамадства і адыгрывалі нікчэмную ролю як установы сацыяльнага забеспячэння»[3].

Манастыры Ірландыі і Уэльса таксама пацярпелі, але ў меншай ступені, а Шатландыя ў той час была асобным каралеўствам.

Перыяд роспуску манастыроў суправаджаўся жорсткімі рэпрэсіямі, у прыватнасці, былі пакараныя Джон Фішар і Томас Мор[4]. Абодва спачатку былі прысуджаныя да кваліфікаванага пакарання праз павешанне, трыбушэнне і чвартаванне, але кароль, відаць, баючыся, што пакараных успрымуць за мучанікаў, замяніў дадзены спосаб звычайным абезгалоўліваннем[5].

Руіны многіх манастыроў у цяперашні час з’яўляюцца нацыянальнымі помнікамі Вялікабрытаніі.

Зноскі

  1. Роспуск монастырей Архівавана 4 сакавіка 2016. // Оксфордская Иллюстрированная Энциклопедия Всемирная история (с 1800 г.
  2. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
  3. http://www.ras.ru/FStorage/download.aspx?
  4. Энциклопедия «Кругосвет». Генрих VIII
  5. Штекли А. Э. Истоки тоталитаризма: виновен ли Томас Мор? // Анархия и власть. — М., 1992.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Англіі
Катэгорыя·Каталіцтва ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Секулярызацыя
Катэгорыя·1530-я