wd wp Пошук:

Цывільнае будаўніцтва

Аб’екты цывільнага будаўніцтва. Шанхай, Кітай.

Цывільнае будаўніцтва (цывільная інжынерыя, англ.: civil engineering) — будаўнічая галіна, якая займаецца ўзвядзеннем будынкаў і збудаванняў цывільнага прызначэння.

Агульныя звесткі

Цывільнае будаўніцтва, займаючыся стварэннем аб’ектаў цывільнага прызначэння, уключае такія аб’екты як масты, шашэйныя дарогі, чыгункі і вакзалы, хуткасныя сістэмы гарадскога транспарту, тунэлі, аэрапорты, прамысловыя прадпрыемствы(англ.) бел., жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, гасцініцы, паркінгі, манументы, плаціны, прычалы, каналы, водныя шляхі, ірыгацыйныя сістэмы, вадаводы і ўстаноўкі для апрацоўкі вады, сістэмы перапрацоўкі смецця, прамысловых і камунальных сцёкавых вод, берагаўмацавальныя збудаванні, лініі электраперадач і да таго падобнае.

Патрэбы цывільнага будаўніцтва патрабуюць правядзення такіх даследаванняў, як вывучэнне уласцівасцяў ужывальных матэрыялаў, асаблівасцяў мясцовасці, у тым ліку характарыстык глеб і розных гідраўлічных параметраў. Да вобласці цывільнага будаўніцтва прымыкаюць такія дысцыпліны, як архітэктура, ірыгацыя, транспарт, глебазнаўства, геадэзія, гідралогія, а таксама тэхналогія будаўніцтва ў розных умовах эксплуатацыі, уключаючы сейсманебяспечныя зоны.

Аб’екты, якія ўзводзяцца ў ходзе цывільнага будаўніцтва, могуць быць капітальнымі(руск.) бел. і часовымі. Да першых адносяцца ўсе будынкі і збудаванні, прадугледжаныя праектна-каштарыснай дакументацыяй і якія з’яўляюцца неад’емнай часткай будучага комплексу збудаванняў. Часовымі лічацца будынкі і збудаванні, пабудаваныя на час правядзення будаўніча-мантажных работ. Гэта могуць быць часовыя пад’язныя дарогі, бытавыя памяшканні і іншыя аб’екты, прызначаныя для стварэння неабходных умоў будаўнікам на ўвесь перыяд працы. Пасля заканчэння будаўніцтва часовыя аб’екты падлягаюць дэмантажу і прыбіраюцца з тэрыторыі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Будаўнічая інжынерыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай