wd wp Пошук:

Цай Лунь

Цай Лунь (кіт. трад. 蔡倫, спр. 蔡伦 , піньінь: Cài Lún; 50121) — кітайскі саноўнік дынастыі Хань, якому прыпісваецца вынаходства паперы.

Біяграфія

Цай Лунь нарадзіўся ў горадзе Лэйян цяперашняй акругі Хэньян правінцыі Хунань. У 75 еўнухам трапіў у імператарскі палац. У 105 падаў даклад аб удасканаленні тэхналогіі вытворчасці паперы, які увянчаў яго дзейнасць. Імператар Хэ Дзі (Лю Чжао) надаў яму высокі тытул міністра і багацце. Прайграўшы ў палацавай інтрызе пры імператары Ань Дзі, пакончыў жыццё самагубствам, выпіўшы яд.

Гісторыя вынаходніцтва

Выраб паперы па Цай Луню

Да Цай Луня паперу ў Кітаі рабілі з пянькі (валокны сцяблін канаплі), а яшчэ раней з шоўку, які выраблялі з бракаваных коканаў шаўкапраду.

Цай Лунь растоўк валокны шаўкоўніцы, драўняную залу, анучы і пяньку. Усё гэта ён змяшаў з вадой і атрыманую масу выклаў на форму (драўляная рама і сіта з бамбука). Пасля сушкі на сонцы, ён гэтую масу разгладзіў з дапамогай камянёў. У выніку атрымаліся трывалыя аркушы паперы.

Пасля вынаходніцтва Цай Луня, працэс вытворчасці паперы стаў хутка ўдасканальвацца. Сталі дадаваць для павышэння трываласці крухмал, клей, натуральныя фарбавальнікі і т. д.

Зноскі

  1. Cai Lun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 50 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 121 годзе
Катэгорыя·Вучоныя Кітая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных