wd wp Пошук:

Хум

Хум (харв.: Hum, італ.: Colmo, ням.: Cholm) — горад-крэпасць у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя, у абшчыне Бузет.

Насельніцтва 17 чалавек (2001 год)[1].

Горад размешчаны на вышыні 349 м, на вяршыні ўзгорка, у пяці кіламетрах ад Роча і ў 9 км на паўднёвы ўсход ад Бузета. З Рочам горад злучаны «Алеяй глаголіцы»; помнікі ў алеі нагадваюць пра значэнне Роча, як цэнтра глагалічнага пісьма.

Гісторыя

Легенда кажа, што горад Хум быў пабудаваны волатамі ў даліне ракі Мірна з каменя.

У дакументах упершыню згадваецца пачынаючы з 1102 года, калі яго звалі Холм (Cholm), назва якога паходзіць ад італьянскага «поўны» (сolmo). Узнік на рэштках рымскага паселішча. У XI стагоддзі атрымаў статус горада.

У свае лепшыя часы горад налічваў да 300 жыхароў.

Славутасці

Хум набыў сваю сучасную форму ў XI стагоддзі. З таго часу практычна нічога не было пабудавана па-за сценамі крэпасці, гэта значыць горад амаль не развіваўся з ранняга сярэднявечча. З’яўляецца вядомым турыстычным цэнтрам.

Таксама ў горадзе ёсць крама, каноба і могілкі. Размешчаны ў горадзе рэстаран Humska Konoba прапануе сваім наведвальнікам хатні каньяк Biska.

Традыцыі

Дагэтуль у горадзе захавана традыцыя выбараў гарадскога прэфекта, якія праходзяць у сярэдзіне чэрвеня. У гэты дзень мужчынскае насельніцтва горада робіць свой выбар нанясеннем рэзак на спецыяльнае жазло. Жартам выбары завуць «выбарамі дурня на год», з прычыны таго, што большую частку насельніцтва складаюць пажылыя людзі з уласцівымі ім праблемамі, а прэфекту прыйдзецца іх вырашаць.

Цікавыя факты

Горад занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса [3] як самы маленькі горад у свеце.

Зноскі

  1. Croatia // pop-stat.mashke.org  (Праверана 13 ліпеня 2010)
  2. Hum najmanji grad na svijetu
  3. Ryan James, Hana Mastrini, Mark Baker, Karen Torme Olson, Angela Charlton, Keith Bain, Pippa de Bruyn, Frommer’s Eastern Europe, pg. 179, Frommers (2009), ISBN 0-470-39908-2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Харватыі
Катэгорыя·Славутасці Істрыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта