wd wp Пошук:

Хуан Фернандэс дэ Наварэтэ

Хуан Фернандэс дэ Наварэтэ (ісп.: Juan Fernández de Navarrete; 1526, Лагронья28 сакавіка 1579, Таледа) — іспанскі мастак перыяду позняга Адраджэння і ранняга маньерызму, прадстаўнік таледскай школы жывапісу. Быў глуханямым і меў мянушку эль-Муда (нямы).

Ва ўзросце трох гадоў перанёс цяжкае захворванне, у выніку якога страціў слых; не змог навучыцца гаварыць і меў слабое здароўе. Адукацыю атрымаў у манастыры ў Эстрэле (ісп.: Santuario de Santa María de la Estrella), дзе асвоіў мову жэстаў, што выкарыстоўвалася манахамі, якія прынялі зарок маўчання, і вывучыў там асновы жывапісу пад кіраўніцтвам манаха-мастака Вісентэ дэ Санта-Дамінга (ісп.: Vicente de Santo Domingo). Затым падарожнічаў па Італіі, у тым ліку ў Мілане і Неапалі, і даволі доўга жыў у Венецыі, дзе ўдасканаліўся ў майстэрні Тыцыяна; звесткі аб тым, што ў 1550-х гадах ён жыў у Рыме, пацверджаны Пелегрына Тыбальдзі.

У 1565 годзе выкліканы ў Іспанію сваім настаўнікам, разам з ім працаваў пры двары караля Філіпа II над карцінамі для Эскарыяльскага палаца.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12055805X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Juan Fernandez de Navarrete // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Juan Fernández de Navarrete // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1526 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагронья
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Глухія
Катэгорыя·Мастакі маньерызму
Катэгорыя·Памерлі ў Таледа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1579 годзе