wd wp Пошук:

Хрыстафор Плантэн

Хрыстафор Плантэн (лац.: Christophorus Plantinus, фр.: Christophe Plantin, нідэрл.: Christoffel Plantijn; май 1520, Сен-Авертэн — 1 ліпеня 1589, Антверпен) — нідэрландскі выдавец і друкар французскага паходжання, гуманіст.

Біяграфія

Атрымаў класічную адукацыю, выдаваў кнігі на лацінскай мове, інтэрнацыянальным для Еўропы таго часу. Пачынаючы з сярэдзіны XVI стагоддзя Плантэн з’яўляўся вядучым выдаўцом Еўропы, заснавальнікам фірмы Officina Plantiniana, якая мела філіялы ва ўсіх землях Германіі і Нідэрландаў, Англіі і Шатландыі, Францыі, італьянскіх дзяржаў, Іспаніі і Партугаліі. Выдавецтва Плантэна выпусціла больш за 40 кніг, што ўключаюцца ў лік значных для гісторыі кнігадрукавання; найвядомымі яго выданнямі з’яўляюцца Антверпенская Паліглота (1568—1573) і першы атлас зямнога шара — Theatrum Orbis Terrarum (1580). У 1570 годзе атрымаў званне Галоўнага каралеўскага друкара, што давала яму манаполію на выданне богаслужбовых кніг у іспанскіх уладаннях; агульны іх тыраж у 1571—1574 гадах склаў каля 75 000 экземпляраў. Дынастыя яго спадчыннікаў займалася кнігавыданнем да 1865 года. Даследчыкамі XX стагоддзя Плантэн разглядаўся як яскравы прадстаўнік фламандскага Рэнесансу, які аказаў істотны ўплыў на выдавецкую справу і кніжнае мастацтва Германіі і Францыі. Цалкам захавалася друкарня з друкаванымі станкамі і ўсім начыннем, з 1877 года з’яўляецца музеем Плантэна — Марэтуса.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Agence bibliographique de l’enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001. Праверана 3 красавіка 2017.
  3. 1 2 3 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/463455/Christophe-Plantin
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118741004 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1589 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эндр і Луара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1520 годзе
Катэгорыя·Друкары
Катэгорыя·Постаці Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гуманісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня