wd wp Пошук:

Хорск

Хорск[1] (трансліт.: Chorsk, руск.: Хорск) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Харомскага сельсавета.

Гісторыя

Хорск на мапе ХVI-XVII ст.

Першае ўзгадванне вёскі Хорск адносіцца да канца XVIII стагоддзя, але на мапах адлюстравана яшчэ ў XVI-XVIІ стагоддзі. У 1793 годзе, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, Хорск увайшоў у склад Расійскай імперыі.

У Перыяд Першай сусветнай вайны Хорск знаходзіўся недалёка ад лініі фронту, таму і пераходзіў у рукі то Германіі, то зноў Расійскай імперыі. З 1918 па 1919 г. быў пад нямецкай акупацыяй. А з 1919 па 1920 г. ўваходзіў у склад Мазырскага павета Расійскай імперыі.

Міжваенны час

З 19 лютага 1921 па 17 верасня 1939 — у складзе Польшчы. Да верасня 1939 года з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Хорскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. Войтам быў Сідр Васільевіч Прыка. Ад пачатка Другой сусветнай вайны лёс яго невядомы. Гміным пісарам быў чалавек па прозвішчы Украінец.

На паўночным усходзе ад Хорска, у межах вусця ракі Гарынь, знаходзіўся рачны прычал Нырча, які перастаў існаваць пасля Другой сусветнай вайны. Менавіта каля гэтага прычала 17 верасня 1939 года і быў затоплены бронекацер «Адмірал Серпінек» для блакавання далейшага прасоўвання войскаў Чырвонай Арміі на ўсход. Разам з ім былі затоплены і іншыя польскія судны. Нізкі ўзровень вады ракі Прыпяць і затор з суднаў запаволілі войска супраціўніка на некалькі дзён. Ужо пасля таго, як былі разбіты польскія жаўнеры, мясцовыя жыхары навакольных мястэчак і вёсак дапамагалі выцягваць гэтыя суды, а за адно і рэчы ўцекачоў, якія былі затопленыя разам з суднам. Асабліва шанцавала тым, хто вылаўліваў ровар[крыніца?].

У складзе СССР

У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 г., Хорск апынуўся ў складзе СССР. 12 кастрычніка 1940 года быў створаны Хорскі сельсавет. Адначасова з гэтым, у вёсцы пачаліся рэпрэсіі мясцовага насельніцтва.

10 лютага 1940 г. адбылося гвалтоўнае перасяленне Хорскіх асаднікаў і леснікоў, якія органамі НКУС лічыліся «ненадзейным» і схільным да антысавецкага супраціву насельніцтвам у Тоцемскі раён Валагодскай вобласці[крыніца?].

У верасні—снежні 1940 года ў вёсцы былі рэпрэсаваны сем’і настаўнікаў і заможных сялян, якія адмовіліся аддаваць сваю маёмасць калгасу. Паводле прыблізных ацэнак, рэпрэсіям падвергліся 33 жыхары Хорска[крыніца?].

У час нямецкай акупацыі (лета 1941 — лета 1944) на тэрыторыі вёскі было тры паліцая, якія займаліся зборам прадуктаў харчавання з мясцовага насельніцтва і патруляваннем вуліц у начны час. Ужо пасля вайны яны былі асуджаныя да 10 гадоў пазбаўлення волі, але вярнуліся жыць назад у вёску. Дарога між Хорскам і Лахвай з’яўлялася стратэгічнай, таму нямецкая адміністрацыя праводзіла яе ўмацаванне. Ці працавалі там жыхары Хорска — невядома, але з успамінаў мясцовых жыхароў вядома, што ўздоўж дарогі высякаўся лес на некалькі дзясяткаў метраў для абороны ад дзейнасці партызан, З-за балоцітай мясцовасці дарога складалася са шматлікіх драўляных мастоў, саму ж дарогу ўмацоўвалі каменнем і цэглай з будынкаў яўрэяў Давыд-Гарадка. Пад час адступлення нямецкіх войскаў былі спалены будынкі школы, леснічоўкі ў Барку, пераправы праз Прыпяць між Хорскам і Лахвай. Часам, у вёску заходзілі людзі з лясоў[крыніца?].

Пасля Другой сусветнай вайны быў арганізаваны мясцовы калгас «Перамога», пад кіраўніцтвам старшыні якога і былі праведзены меліяратыўныя работы ва ўрочышчы Бакава. Да гэтага часу былі асушаны землі вакол дарогі на поўнач ад вёскі. Дарога, якая злучала Хорск і Лахву, праходзіла праз урочышчы Калоднае, Хрэскае, Вязок. На паўночным усходзе ад вёскі знаходзіўся прыватны рыбнік (недалёка ад вусця Гарыні). Каля месца, дзе сёння рака Гарынь упадае ў Прыпяць, знаходзіўся прычал Нырча з рознымі гаспадарчымі пабудовамі. Пасля Другой сусветнай вайны ён быў ліквідаваны.

У 1954 годзе Хорскі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Харомскага сельсавета.

На пачатак кастрычніка 2018 г. у вёсцы працуе сярэдняя школа, дзіцячы садок, 2 дзяржаўныя і адна прыватная крамы, пошта. Летам 2018 года адрамантавана цэнтральная вуліца і зачынена бібліятэка.

Геалогія

Вёска Хорск знаходзіцца на ўходнім схіле Палескай седлавіны і заходняга крыла Прыпяцкага прагіну на вышыні 130 метраў над узроўнем мора.

Насельніцтва

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Харомскі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Столінскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Хорск
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц