Хлотар II (фр.: Chlothar, Chlotar, Clothar, Clotaire, Chlotochar, Hlothar), (584-18 кастрычніка 629) — кароль франкаў, кіраваў у 584—629 гадах, з дынастыі Меравінгаў. Хлотар II па мянушцы Вялікі (le Grand) або Малодшы (le Jeune) быў сынам караля Хільперыка I і Фрэдэгонды, унукам Хлотара I. Кіраваў у Нейстрыі, а з 613 г. — кароль ўсіх франкаў. Імя Хлотар ў перакладзе са стара-германскай азначае «Які мае знакамітую армію».
Хлотар II на Вікісховішчы |