wd wp Пошук:

Херцэг-Нові

Херцэг-Нові — горад Чарнагорыі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Размешчаны на беразе Котарскага заліва Адрыятычнага мора. Горад ляжыць у даліне ля падножжа гары Ар’ен. З-за ўзгорыстага рэльефу ў Херцэг-Нові шмат крутых сцяжынак і лесвіц, з-за гэтага яго называюць «горадам тысячы прыступак».

Клімат

Клімат — міжземнаморскі, адрозніваецца цёплым сухім летам і мяккай вільготнай зімой. Херцэг-Нові з-за асаблівасцяў месцазнаходжання мае асаблівы мікраклімат. Тут каля 200 сонечных дзён за год. У ліпені і жніўні — прыблізна 11 сонечных гадзін у дзень. Сярэднегадавая тэмпература — 16,2 °C. Частыя малаважныя ваганні тэмпературы, якія могуць дасягаць 4 °C на працягу дня. Сярэдняя тэмпература з мая па верасень — 25 °C. Купальны сезон можа працягвацца да пяці месяцаў, сярэдняя тэмпература мора тым часам складае 22—26 °C. За год выпадае ў сярэднім 1930 мм ападкаў. Адносная вільготнасць паветра — ад 63 % летам і да 80 % восенню.

Гарады-пабрацімы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Чарнагорыі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу