wd wp Пошук:

Смедарава

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Смедарава. Сме́дарава (сербск.: Смедерево) — горад у Сербіі, размешчаны пры зліцці Маравы і Дуная, за 50 км ад Бялграда. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Падунаўе і абшчыны Смедарава.

Гісторыя

Смедараўская крэпасць, краявід на Дунай са сцен крэпасці.

У Сярэднявеччы горад быў сталіцай і самым буйным горадам Сербіі. Смедараўская крэпасць, пабудаваная ў XV стагоддзі, у наш час з’яўляецца адной з галоўных славутасцей горада.

У 1458 годзе горад быў цалкам захоплены Асманскай імперыяй і ў 1459 годзе ператвораны ў Санджак Смедарава.

У 1805 годзе падчас Першага сербскага паўстання Карагеоргій прыняў капітуляцыю ў турэцкага каменданта, але ў 1813 годзе паўстанне было падушана.

5 чэрвеня 1941 года выбух нямецкіх боепрыпасаў панёс жыцці каля 3000 чалавек і амаль цалкам разбурыў горад. Была моцна пашкоджана крэпасць.

Насельніцтва

Этнічны склад насельніцтва горада Смедарава (2002)

Колькасць насельніцтва 77 808 чал. (перапіс 2002).

Этнічны склад насельніцтва горада: тут пражывае 58,2 тыс. сербаў (93 %), 1,6 тыс. цыган (3 %) і 0,5 тыс. чарнагорцаў (1 %)

Эканоміка

Смедарава — адзін з галоўных прамысловых цэнтраў Сербіі. Тут знаходзіцца найбуйнейшы сталеплавільны завод краіны SARTID. Таксама прадстаўлена вытворчасць будаўнічых машын і іншыя галіны машынабудавання. Развіта харчовая прамысловасць, перш за ўсё вінаробная і мукамольная.

Смедарава — буйны прамысловы порт на Дунаі.

Спорт

У горадзе існуе футбольны клуб «Смедарава».

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Смедарава
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады на Дунаі
Катэгорыя·Гарады Сербіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі