wd wp Пошук:

Хендрык Нікалаас Веркман

Хендрык Нікалаас Веркман (нідэрл. Hendrik Nicolaas Werkman; 29 красавіка 188210 красавіка 1945) ― галандскі мастак-эксперыментатар і друкар. У перыяд нацысцкай акупацыі (1940-45) арганізаваў падпольную друкарню і быў расстраляны гестапа ў канцы вайны.

Жыццё і творчасць

Веркман нарадзіўся ў вёсцы Леенс, якая знаходзіцца ў правінцыі Гронінген. Яго бацькам быў хірург-ветэрынар, які памёр, калі Веркман быў яшчэ ў падлеткавым узросце. Пасля гэтага яго маці пераехала з сям’ёй у Гронінген. У 1908 годзе Веркман заснаваў там друкарню і выдавецтва, дзе ў самыя лепшыя часы працавала каля 20 супрацоўнікаў. Фінансавыя няўдачы прымусілі яго закрыць свае прадпрыемствы ў 1923 годзе, пасля чаго ён пачаў сваю справу нанова, адкрыўшы невялікую майстэрню на гарышчы склада.

Веркман быў членам аб’яднання мастакоў пад назвай «De Ploeg» («Плуг»), для якога ён друкаваў афішы, запрашальныя білеты і каталогі. З 1923 па 1926 год, ён выдаваў свой уласны авангардны часопіс з англійскай назвай «The Next Call» («Наступны званок»), які, як і іншыя выданні таго перыяду, утрымліваў розныя эксперыменты са шрыфтамі, друкаванымі блокамі і іншымі друкаванымі матэрыяламі, якія афармляліся ў выглядзе калажаў. Ён распаўсюджваў свой часопіс, мяняючы яго выпускі на працы іншых авангардных мастакоў і дызайнераў за мяжой, такім чынам застаючыся ў курсе адносна прагрэсіўных тэндэнцый у еўрапейскім мастацтве. Веркман падтрымліваў кантакты з Тэа ван Дусбургам, Куртам Швітэрсам, Лазарам Лісіцкім і Мішэлем Сёфарам, апошні з якіх прадставіў яго працы на выставе ў Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118767062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 http://www.nederlandsepoezie.org/dichters/w/werkman_h_n.html Праверана 3 мая 2020.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Гронінген
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нідэрландах
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе