wd wp Пошук:

Хелен Мірэн

Дама Хелен Мірэн, DBE (англ.: Dame Helen Mirren, народжаная Алена Лідзія Васільеўна Міронава, Helen Lydia Mironoff; нар. 26 ліпеня 1945) — англійская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» . Вядомая выкананнем роляў венцаносных асоб (Лізавета I, 2005; Лізавета II, 2006). Як Дама-Камандор Ордэна Брытанскай Імперыі (5 снежня 2003 года) мае права насіць з імем тытул Dame (жаночы аналаг тытула сэр).

Кар’ера

Кінакар’ера Хелен Мірэн адзначылася вядучымі ролямі ў фільмах «Калігула» (1979, рэж. Цінта Брас), «Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік» (1989, реж. Пітэр Грынуэй). Галоўная роля ў драме «Дзённік тэрарыста» (1984) прынесла ёй прыз Канскага фестываля за найлепшую жаночую ролю. Паколькі Хелен часцей іншых актрыс класічнай англійскай школы з’яўлялася на экране аголенай[5][6], кінакрытыкі называлі яе «секс-сімвалам для інтэлектуалаў». У экранізацыі навукова-фантастычнага рамана Артура Кларка «2010: год уваходжання ў кантакт» (1984) Мірэн іграе камандзіра савецкага касмічнага карабля «Леонов».

З 1972 года Хелен працуе з праслаўленым рэжысёрам Пітэрам Брукам: на працягу года яны раз’язджаюць па краінам трэцяга свету, выступаючы перад тубыльцамі і зборшчыкамі садавіны.

На брытанскім тэлебачанні Хелен Мірэн на працягу шэрагу гадоў іграла інспектара паліцыі Джэйн Тэнісан у серыяле «Галоўны падазраваны» (тры прэміі BAFTA, 1992-94). У 2005 годзе знялася ў ролі каралевы Лізаветы I у аднайменнай англійскай тэлестужцы (прэмія «Эмі»). У 2006 годзе Хелен Мірэн выканала ролю Лізаветы II у фільме «Каралева», які аналізаваў рэакцыю каралеўскага сямейства на смерць прынцэсы Дыяны. Гэта майстэрская праца была ганаравана «Оскарам» за найлепшую жаночую ролю, а таксама прызам Венецыянскага кінафестывалю.

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/name/nm0000545/
  2. Helen Mirren // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. Helen Mirren naked in Savage Messiah
  6. ПОЛИТ.РУ \ СТАТЬИ \ Хелен Миррен грязно выругалась при вручении статуэтки «Эмми» Архівавана 28 студзеня 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Актрысы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта