wd wp Пошук:

Хейке Камерлінг-Онес

Хейке Камерлінг-Онес, таксама Гейке Камерлінг-Онес[9] (нідэрл.: Heike Kamerlingh Onnes; 21 верасня 1853, Гронінген - 21 лютага 1926, Лейдэн) — галандскі фізік і хімік.

Біяграфія

Скончыў Гронінгенскі ўніверсітэт. Навучаўся ў Кірхгофа ў Гайдэльбергу. З 1882 года прафесар Лейдэнскага ўніверсітэта. З 1894 заснавальнік і дырэктар Лейдэнскай крыягеннай лабараторыі.

Вядомы сваімі эксперыментальнымі працамі ў галіне фізікі нізкіх тэмператур і звышправоднасці. Распрацаваў і сканструяваў авадкавальную ўстаноўку. У 1906 годзе атрымаў вадкі вадарод. У 1908 годзе ўпершыню здолеў атрымаць вадкі гелій і здолеў дасягнуць рэкордна нізкай на той момант тэмпературы 0.9 K, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы (1913). У 1911 годзе ўпершыню назіраў рэзкае падзенне электрычнага супраціву ртуці пры тэмпературы ніжэй 4.1 K. Гэта з’ява атрымала назву звышправоднасці. У 1913 годзе выявіў разбурэнне звышправоднасці моцнымі магнітнымі палямі і токамі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Heike Kamerlingh Onnes — 2009.
  3. 1 2 Камерлинг-Оннес Хейке // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Onze HoogleerarenRotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1898. — С. 45. — 363 с.
  5. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  6. Камерлинг-Оннес Хейке // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. 1 2 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  8. NNDB — 2002.
  9. Напісанне прозвішча і імя Гейке Камерлінг-Онес ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн.,1998, С.521.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Постаці Нідэрландаў
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гронінгене
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Нідэрландаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Румфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Гронінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Лейдэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны