wd wp Пошук:

Хачапуры

Грузінскае (імерэцінскае) хачапуры
Аджарскае хачапуры

Хачапуры (груз. ხაჭაპური) — страва грузінскай кухні, грузінскі нацыянальны мучны выраб[1][2], які ўяўляе сабой пірог з сырам.

Паходжанне назвы і разнавіднасці

Назва хачапуры паходзіць ад грузінскіх слоў «тварог» (хачо) і «хлеб» (пуры), і тыповая, імаверна, менавіта для заходне-грузінскай вобласці Імерэція.

Існуе мноства відаў хачапуры — амаль ў кожным грузінскім сяле хачапуры рыхтуюць па сваім асобным рэцэпце.

Самымі вядомымі грузінскімі хачапуры з’яўляюцца:

Хачапуры вядома таксама ў Арменіі, дзе яго выпякаюць з пластовага цеста ў форме канверта.

Апісанне

Хачапуры ўяўляе сабой булачку рознай формы з вялікім утрыманнем сыру: яго ў хачапуры прыкладна ўдвая больш па вазе, чым мукі. Часта цеста для хачапуры з’яўляецца абсалютна прэсным, а вось акрамя абавязковага сыру (свежы або вытрыманы, часта авечы, напр. сулугуні), у склад стравы могуць уваходзіць яйкі (напрыклад, у аджарскім хачапуры) і іншыя інгрыдыенты. Вонкава хачапуры нагадваюць буйныя ватрушкі. Памеры хачапуры звычайна адпавядаюць памерам патэльняў, на якіх іх рыхтуюць. Выпяканне вядзецца альбо на вуглях, альбо наплітным спосабам на ўмераным агні. Для начыння ў хачапуры выкарыстоўваюць наступныя сыры: імерэцінскі, чанах, кабійскі, брынзу[3].

Цікавыя факты

У верасні 2011 года ўлады Грузіі аформілі патэнт на хачапуры і 29 іншых страў нацыянальнай кухні[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь В. В. Похлебкина, 2002
  2. ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь. Зданович Л. И. 2001
  3. Похлебкин В. В. Национальные кухни наших народов (Основные кулинарные направления, их история и особености. Рецептура).—М.: Пищевая пром-сть, 1980. — 304 с.
  4. Грузія запатэнтавала «чачу», «чурчхэлу», «хачапуры» — і 27 іншых нацыянальных прадуктаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Грузінская кухня
Катэгорыя·Вегетарыянская кухня