Хаці́лы[1] (трансліт.: Chacily, руск.: Хотилы) — аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ярэўскага сельсавета.
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Пастаўскага раёна за 2 км ад Паставаў і за 3 км ад Куртаў. Знаходзіцца на рацэ Мядзелцы. Паблізу аграгарадка азёры Ксяндзоўскае, Кавалькі і Думбля.
Транспартная сувязь з раённым цэнтрам ажыццяўляецца аўтобусным маршрутам «Паставы — Казьяны».
На тэрыторыі аграгарадка размяшчаецца сельскагаспадарчае прадпрыемства ААТ «Хацілы-Агра».
Дзейнічаюць яслі-сад, сталовая, магазін, аддзяленне паштовай сувязі, комплексны прыёмны пункт і бібліятэка.