wd wp Пошук:

Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтваў імя Івана Катлярэўскага

Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтваў імя Івана Катлярэўскага (укр.: Харківський національний університет мистецтв імені Івана Котляревського) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя

ВНУ утворана ў 1917 годзе як Харкаўская кансерваторыя на базе музычнага вучылішча, якое існавала з 1883 года пад эгідай Харкаўскага аддзялення Імператарскага рускага музычнага таварыства. У 1924 годзе кансерваторыя ператворана ў музычна-драматычны інстытут, з якога ў 1934 годзе выдзелены музычны факультэт і на яго аснове зноў створана кансерваторыя. Паралельна, на базе музычна-тэатральнага інстытута з’явілася тэатральная школа, якая ў 1939 годзе была ператворана ў дзяржаўны тэатральны інстытут.

Харкаўская дзяржаўная кансерваторыя дзейнічала да 1963 года і мела 8 факультэтаў. Харкаўскі дзяржаўны тэатральны інстытут таксама дзейнічаў да 1963 года. У 1963 годзе кансерваторыя і тэатральны інстытут былі ператвораныя ў асобныя музычныя і тэатральныя факультэты ў складзе новастворанага Харкаўскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў імя І. П.Катлярэўскага. 17 сакавіка 2004 года распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны інстытут рэарганізаваны ў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт мастацтваў імя І. П. Катлярэўскага.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Харкаў
Катэгорыя·Універсітэты Харкава