wd wp Пошук:

Ханой Хілтан

Хаало (в’етн.: Hỏa Lò, Вогненная печ[1]) — былая турма, а зараз музей і турыстычны аб’ект у Ханоі (В’етнам). Пабудавана французскімі каланіяльнымі ўладамі у 1896 годзе для ўтрымання в’етнамскіх палітвязняў — праціўнікаў каланіялізму. Першапачатковая французскае назва турмы была Maison Centrale.

Падчас вайны ў В’етнаме Хаало выкарыстоўвалася паўночнав’етнамскімі ўладамі для ўтрымання палонных амерыканскіх пілотаў, якія далі ёй мянушку «Ханой Хілтан» (англ.: Hanoi Hilton). Самым вядомым былым зняволеным турмы з’яўляўся будучы амерыканскі палітык Джон Макейн.

Гісторыя

Турма «Maison Centrale» была пабудавана французскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1896 годзе. Была прызначана для ўтрымання каля 450 палітычных зняволеных-праціўнікаў французскага каланіяльнага рэжыму ў Індакітаі[1].

У 1954 годхе, пасля заканчэння Першай Індакітайскай вайны, сыходу французаў з Індакітая і стварэнні двух незалежных в’етнамскіх дзяржаў, турма перайшла пад кантроль Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам. Яна была названая «Хаало» па назве вуліцы, на якой размяшчалася.

У жніўні 1964 года авіяцыя ЗША здзейсніла першы налёт на Дэмакратычную Рэспубліку В’етнам. Было збіта два самалёты і ўзяты ў палон малодшы лейтэнант Эверэт Альварэс, які і стаў першым амерыканцам у Хаало. Пасля пачатку рэгулярных бамбардзіровак у 1965 годзе ў турму пачалі прыбываць іншыя лётчыкі. Паколькі ЗША і Паўночны В’етнам фармальна не знаходзіліся ў стане вайны, паўночнав’етнамскія ўлады аддавалі перавагу называць палонных амерыканцаў злачынцамі і спачатку ўтрымлівалі іх у турме для крымінальнікаў замест спецыяльнага лагера ваеннапалонных.

Пазней амерыканцаў сталі размяркоўваць па іншых турмах і лагерах у розных раёнах краіны, але некаторая частка заўсёды ўтрымлівалася ў Хаало. Найбольш вядомымі вязнямі турмы былі Дуглас Пітэрсан1997 стаў першым амерыканскім паслом у В‚етнаме пасля аднаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі), Джэймс Стокдэйл, Робі Рыснер, Джон Макейн. З-за цяжкіх умоў утрымання амерыканскія лётчыкі далі Хаало іранічную мянушку «Ханой Хілтан», па аналогіі з вядомымі гатэлямі сеткі Hilton Hotels. У 1972 годзе турму наведала вядомая актрыса і актывістка антываеннага руху Джэйн Фонда, якая пасля заявіла, што палонныя амерыканцы ўтрымліваюцца ў добрых умовах.

Асноўны артыкул: Катаванні амерыканскіх ваеннапалонных у Паўночным В’етнаме У гэты ж час зафіксаваны шэраг правапарушэнняў з боку наглядчык і катаванняў амерыканскіх палонных.

У 1990-я гады турма была амаль поўнасцю знесена. На яе тэрыторыі было пабудавана некалькі камерцыйных будынкаў, уключаючы 25-павярховы жылы дом. Захаваўся толькі вартавы будынак, які знаходзіўся ля брамы турмы. Тут размешчаны музей гісторыі Хаало.

У 1999 годзе ў Ханоі была адкрыта пяцізоркавая гасцініца сеткі «Хілтан», якая атрымала назву «Ханой Хілтан Опера».

Адлюстраванне ў культуры

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Maison Centrale — 1000 Years Thang Long (VietNamPlus). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Колішнія турмы
Катэгорыя·Турмы В’етнама
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні В’етнама
Катэгорыя·Музеі Ханоя
Катэгорыя·Музеі-турмы