wd wp Пошук:

Эверэт Альварэс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альварэс.

Эверэт Альварэс-малодшы (англ.: Everett Alvarez Jr., 23 снежня 1937, Салінас, штат Каліфорнія, ЗША) — пілот авіяцыі ВМС ЗША, дзеяч адміністрацыі ЗША. Падчас В’етнамскай вайны быў першым амерыканскім ваеннапалонным у Паўночным В’етнаме і другім, пасля Флойда Томпсана, за ўсю вайну.

Біяграфія

Скончыў універсітэт Санта-Клары (Каліфорнія). Уступіў на ваенную службу ў 1960 годзе. У ВМС ЗША быў пілотам палубнага штурмавіка A-4 «Скайхок». У ходзе першага налёту амерыканскай авіяцыі на паўночны В’етнам 5 жніўня 1964 года самалёт Альварэса быў збіты агнём з зямлі. Пры катапультаванні пілот атрымаў цяжкую траўму. У той жа дзень ён трапіў у палон, дзе правёў восем з паловай гадоў (прычым першыя паўгода быў адзіным афіцвйным палонным амерыканцам у Паўночным В’етнаме). Утрымліваўся ў вядомай турме Хаало («Ханой Хілтан»), падвяргаўся збіццю і катаванням. Вызвалены 12 лютага 1973 года ў працэсе абмену ваеннапалоннымі пасля падпісання Парыжскага пагаднення аб спыненні агню.

Пасля вызвалення працягнуў службу ў ВМС. Сышоў у адстаўку ў 1980 годзе ў званні камандэра. Атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі. У далейшым займаў пасады памочніка дырэктара Корпуса міру і памочніка дырэктара Дэпартамента па справах ветэранаў у адміністрацыі ЗША.

Аўтар дзвюх кніг — «Скаваны арол» (Chained Eagle) і «Кодэкс паводзінаў» (Code Of Conduct). У гонар яго названы парк у Каліфорніі і паштовы офіс у Мэрылэндзе. Жанаты, мае двух дзяцей.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Ваеннапалонныя ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі В’етнамскай вайны (ЗША)
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Санта-Клары