Фарахру́д — рака ў Афганістане, у басейне групы азёр Хамун.
Даўжыня ракі 580 км. Плошча вадазбору каля 33 000[1] (каля 25 000[2]) км². Працякае ў Сярэднеафганскіх гарах і раўніне Сістан. Упадае ў возера Сабары ў бяссцёкавай азёрнай катлавіне Хамун. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор каля 30[1] м³/с. У нізоўі рака часам перасыхае. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне Фарахскага аазіса.
У даліне ракі горад Фарах, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Фарах.