wd wp Пошук:

Фіялка апушаная

Фіялка апушаная[3], Фіялка кароткаваласістая[4] (Viola hirta) — шматгадовая травяністая расліна роду Фіялка сямейства Фіялкавыя.

Марфалагічнае апісанне

Мнагалетнік вышынёй 5-10 см са шматгаловым карэнішчам, з якога вырастаюць ліставая разетка і кветкі.

Лісце з абодвух бакоў пухнатае, на доўгіх хвосціках, яйкападобнае або трохкутна-сэрцападобнае, каля 4 см у даўжыню, з дробнагародкавай аблямоўкай. Летняе лісце буйней, на больш доўгіх хвосціках.

Кветкі на доўгіх кветаножках, абодваполыя, сіметрычныя, без паху. Чашалісцікі яйкападобныя, тупыя, з каротказакругленымі прыдаткамі.

Цвіце ў красавіку-маі.

Плод — каробачка.

Геаграфічнае распаўсюджанне

Распаўсюджаная ў Еўропе ў абласцях міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. На Беларусі трапляецца зрэдку.

Светлалюбівая. Расце на сухіх, пераважна вапнавых глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод хмызнякоў, па ўзлесках светлых лясоў.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка апушаная
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. ЭПБ у 5-і т. Т. 5. С. 212
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Фіялка
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL