wd wp Пошук:

Вестыбулярны апарат

Вестыбулярны апарат (ад лац.: Vestibulum) — орган, які ўспрымае змены становішча галавы і цела ў прасторы і кірунак руху цела ў пазваночных жывёл і чалавека; частка ўнутранага вуха. Вестыбулярны апарат — складаны рэцэптар вестыбулярнага аналізатара. Структурная аснова вестыбулярнага апарата - комплекс скопішчаў раснічатых клетак ўнутранага вуха, эндалімфы, уключаныя у яе вапнавыя утварэнні - аталіты і жэлепадобных купул ў ампулах паўкругавых каналаў. З рэцэптараў раўнавагі паступаюць сігналы двух тыпаў: статычныя (звязаныя са становішчам цела) і дынамічныя (звязаныя з паскарэннем). Абодвы тыпы сігналаў узнікаюць пры механічным раздражненні адчувальных валасінак зрушэннем альбо аталітаў (або купул), альбо эндалімфы. Звычайна аталіт мае большую шчыльнасць, чым навакольная эндалімфа, і падтрымліваецца адчувальнымі валасінкамі. Пры змене становішча цела змяняецца кірунак сілы, якая дзейнічае з боку аталіту на адчувальныя валасінкі.

Вестыбулярная трэніроўка: атлет робіць стойку на адной руцэ.

Перадача ўзбуджэння вестыбулярнага апарату ў мозг ажыццяўляецца вестыбулярнай галіной слыхавога нерва. Цэнтры вестыбулярнай функцыі звязаныя з мазжачком, ядрамі вокарухальных нерваў і цэнтрамі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Вышэйшыя коркавыя цэнтры вестыбулярнага апарату размешчаны ў скроневай вобласці вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу. Пры раздражненні рэцэптараў вестыбулярнага апарату ўзнікае шэраг рэфлексаў (змена тонусу цягліц шыі, тулава і канечнасцей), якія дазваляюць захаваць раўнавагу пры змене становішча цела. Гэтыя рэфлексы суправаджаюцца паторгваннем вачэй (ністагм) і вегетатыўнымі рэакцыямі. У чалавека пры моцных раздражненнях вестыбулярнага апарату развіваецца сімптамакомплекс ўкалыхвання (галавакружэнне, парушэнне сардэчнай дзейнасці, рытму дыхання, млоснасць, ваніты), характэрныя, напрыклад, для марской хваробы. Пры частых паўторах моцных вестыбулярных раздражненняў рэакцыя на іх слабее. На гэтым заснавана вестыбулярная трэніроўка, якую выкарыстоўваюць пры фізічнай падрыхтоўцы маракоў, лётчыкаў, касманаўтаў і г.д.

Літаратура

Практыкаванні на раўнавагу

* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вуха
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum