Фісташкавы алей — ліпіднае рэчыва, здабытае прэсаваннем фісташкавых арэшкаў Pistacia vera.
У параўнанні з іншымі арэхавымі тлушчамі, фісташкавы алей мае асабліва моцны Водар. Як і іншыя арэхавыя алеі, смакам падобны да арэху, з якога здабыты. Фісташкавы алей мае высокае ўтрыманне вітаміна Е (19 мг/100г). Змяшчае 12,7 % насычаных тлушчаў, 53,8 % монаненасычаных тлушчаў, 32,7 % лінолевай кіслаты і 0,8 % амега-3 тлустых кіслот.[1] Фісташкавы алей выкарыстоўваецца для надання водару гародніне, якая гатуецца на пару.[2]