wd wp Пошук:

Фінскі нацыянальны тэатр

Фінскі нацыянальны тэатр (фінск.: Suomen Kansallisteatteri, шведск.: Finlands nationalteater) — самы стары прафесійны тэатр Фінляндыі, размешчаны на Чыгуначнай плошчы (фінск.: Rautatientori) ў цэнтры Хельсінкі. Заснаваны ў 1872 годзе. Будынак тэатра збудавана на прывакзальнай плошчы ў 1902 годзе. Перад фасадам тэатра знаходзіцца помнік фінскаму пісьменніку Алексісу Ківі.

Гісторыя тэатра

Фінскі нацыянальны тэатр у 1920-я гг.
Малая сцэна з боку парку Кайсаніемі

Драматычны тэатр, на аснове якога пазней быў створаны Фінскі нацыянальны тэатр, быў заснаваны ў 1872 годзе ў горадзе Поры драматургам Каарла Бергбумам і яго сястрой Эміліяй. Да 1902 г. насіў назву Фінскага тэатра. Апроч драматычных спектакляў тут з 1873 г. ставіліся і оперы, аднак 1879 г. оперная трупа адлучылася ад тэатра. З 1902 г. тэатр стаў працаваць ва ўласным будынку на прывакзальнай плошчы ў Хельсінкі, пабудаваным па праекце архітэктара Оні Тар’янэ, дзе размяшчаецца і сёння.

Фінскі нацыянальны тэатр мае даўнія творчыя сувязі са шматлікімі буйнымі тэатрамі Еўропы і ўвесь час абменьваецца з імі гастролямі і творчымі дэлегацыямі.

Будынак тэатра

Будынак тэатра і помнік Алексісу Ківі перад ім

Будынак тэатра, пабудаваны ў 1902 годзе па праекце арх. Оні Тар’янэ, выкананы ў нацыянальна-рамантычным стылі (паўночны мадэрн) і нагадвае багата дэкараваны замак са шматлікімі архітэктурнымі ўпрыгожваннямі ў выглядзе вежак, калон, спічастых вокнаў, аркамі, ляпнінай. Сцены будынка выкананы з шэрага фінскага граніту, а дах пакрыты чырвонай дахоўкай.

У тэатры ўсяго чатыры сцэны, якія змяшчаюць агулам тысячу гледачоў: вялікая сцэна, малая сцэна і сцэна «Віленсаўна» (Willensauna) знаходзяцца ў галоўным будынку, а чацвёртая сцэна (Omapohja) размешчана ў завулку Іцяйнен Тэатэрыкуя. У 1962 годзе была праведзена капітальная рэканструкцыя ўнутраных памяшканняў тэатра. Перад уваходам на малую сцэну размешчаны помнік «Заслона», прысвечаны Ідзе Аалберг.

Мастацкія кіраўнікі

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Тэатры, заснаваныя ў 1872 годзе
Катэгорыя·Тэатры Хельсінкі
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных