wd wp Пошук:

Фядот Пракопавіч Падалян

Фядот Пракопавіч Падалян (17 ліпеня 1909, в. Руса-Крыклівец, Альгопальскі павет, Падольская губерня, цяпер Крыклівец, Вінніцкая вобласць — 4 студзеня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 ліпеня 1909 года ў вёсцы Руса-Крыклівец Альгопальскага павета Падольскай губерні (цяпер Крыклівец, Вінніцкая вобласць) у сям’і селяніна. З 1928 года на культурна-асветнай і гаспадарчай працы.

З 1931 года — у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1938 года.

Вялікую Айчынную вайну сустрэў пад Слонімам, з красавіка 1942 года ў партызанах: радавы, камандзір узвода, роты, атрада. З красавіка па ліпень 1943 года з’яўляўся камандзірам 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады. З ліпеня — камандзір, а з лістапада 1943 года кіраўнік Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова ў лістападзе 1943 — лютым 1944 года — сакратар Быхаўскага падпольнага райкама партыі.

У 1944—1965 гадах на партыйнай і савецкай рабоце ў Бабруйскай і Магілёўскай абласцях. У 1956 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут.

У пасляваенныя гады перадаў у Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей сцяг 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады, які быў пашыты рукамі быхаўскіх партызанак з бардовага плюшу і марлі. Таксама падараваў музею машынку, на якой падчас вайны друкаваліся матэрыялы для падпольнай газеты «Партызан Быхаўшчыны» і лістоўкі[1].

Магіла на Васкрасенскіх могілках

Памёр 4 студзеня 1971 года. Пахаваны на Васкрасенскіх могілках у Магілёве.

Узнагароды

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Улічваючы вялікія заслугі Фядота Падаляна ў развіцці партызанскага руху на Быхаўшчыне, у дзень святкавання 25-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў працоўных яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Быхава». Яго імем названа вуліца ў Быхаве.

Зноскі

  1. Сяргей Жыжыян Музейны ўнікат. Быхаўскія скарбы(бел.) . Літаратура і мастацтва № 33 (23 жніўня 2013). Праверана 29 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Быхава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Васкрасенскіх могілках (Магілёў)
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Альгопальскім павеце