wd wp Пошук:

Фрэдэрык Чапмен Робінс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Робінс. Фрэдэрык Чапмен Робінс (англ.: Frederick Chapman Robbins; 25 жніўня 1916 — 4 жніўня 2003) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1954), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1972 года.

Біяграфія

Скончыў універсітэт Місуры (1936) і Гарвардскую медыцынскую школу (1940). У 1940—1942 і ў 1948—1950 гадах супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў Бостане. У 1952—1966 гадах кіраўнік аддзела педыятрыі і інфекцыйных хвароб у Галоўнай гарадской бальніцы Кліўленда; з 1952 года прафесар педыятрыі медыцынскай школы пры універсітэце ў Кліўлендзе (штат Агая), з 1966 года дэкан.

Навуковая дзейнасць

У Бостане ў супрацоўніцтве з Дж. Эндэрсам і Т. Уэлерам распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, удзельнічаў у стварэнні вакцыны супраць поліяміеліту, а таксама ў распрацоўцы метадаў вызначэння і ізаляцыі шэрагу іншых вірусаў. Вывучаў эпідэміялогію інфекцыйнага гепатыту, сыпнога тыфу, ліхаманкі Ку.

Зноскі

  1. 1 2 Frederick C. Robbins - BiographicalNobel Foundation.
  2. 1 2 Frederick Chapman Robbins // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Роббинс Фредерик Чапмен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Frederick C. Robbins - FactsNobel Foundation.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алабаме
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Педыятры
Катэгорыя·Вірусолагі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных