.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Фрыдрых (Фрыц) Лабанд (ням.: Fritz Laband; 1 лістапада 1925 — 3 студзеня 1982) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Гуляў у складзе заходнегерманскай зборнай, якая ў 1954 годзе выйграла тытул чэмпіёна свету, за зборную згуляў 4 матчы. На клубным узроўні выступаў за каманды «Анкер Вісмар», «Гамбург» і «Вердэр».
На поле выконваў функцыі правага абаронцы, адрозніваўся атлетызмам і магутнасцю. Першы матч за нацыянальную зборную правёў за два месяцы да чэмпіянату свету 1954 года. Непасрэдна падчас чэмпіянату свету выходзіў на поле ў трох матчах, у паўфінальнай і фінальнай гульнях удзелу не прымаў, трэнер зборнай Зеп Хербергер палічыў за лепшае выставіць на гэтыя гульні Ёзэфа Позіпаля.