wd wp Пошук:

Тупічаны

Тупіча́ны[1] (трансліт.: Tupičany, руск.: Тупичаны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.

Гісторыя

Напэўна, паселішча на гэтым месцы было прынамсі з XI ст. – селішча XI—XIV ст. выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах Тупічан.

На мяжы XVI—XVII ст. належала Станіславу Лапатэцкаму, па яго смерці прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета ў 1614 годзе атрымаў Фрыдэрык Сапега.[2]

У 1737 годзе ў Воўпаўскім старостве, 14 валок зямлі.

У 1796 годзе належала графу Плятэру, 55 сялян і 15 татарскіх сем’яў.

У 1836 годзе дзяржаўная вёска, 18 двароў, 165 жыхароў.

У 1940—1954 гадах цэнтр Тупічанскага сельсавета.

Насельніцтва

Селішча

Селішча XI—XIV ст. – помнік археалогіі (шыфр 413В000119). Выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах вёскі. Памерам каля 0,75 га. У 1958 годзе даследавана Фрыдай Гурэвіч. У 1960 годзе Міхаіл Чарняўскі ў выдзіманні пясчанай дзюны знайшоў ляпную кераміку з дамешкай жарствы ў гліне, пакрытую лёгкай штрыхоўкай. У 1973 годзе селішча абследаваў Яраслаў Звяруга. Матэрыялы абследавання знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Плошча 46,35 га(?), працягласць межаў — 5 029 метраў(?).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Семянчук, 2014, с. 390

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Воўпаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта