wd wp Пошук:

Фрыдрых Генрых Якобі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якобі.

Фрыдрых Генрых Якобі (ням.: Friedrich Heinrich Jacobi; 25 студзеня 1743, г. Дзюсельдорф, Германія — 10 сакавіка 1819) — нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807—12).

Літаратурная творчасць

Аўтар філаслфскіх раманаў «3 пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779).

Светапогляд

У сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І. Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за Д. Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Ф.-Г. Якобі называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам — разважанню. Паводле Ф.-Г. Якобі, змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб’ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Якобі проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Ф.-Г. Якобі крытыкаваў вучэнні І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля, бачыў ў іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі.

Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Ф.-Г. Якобі выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыцця і экзістэнцыялізму.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Friedrich Heinrich Jacobi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Якоби Фридрих Генрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзюсельдорфе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1819 годзе