wd wp Пошук:

Фрыда Абрамаўна Вігдарава

Фрыда Абрамаўна Вігдарава (3 (16) сакавіка 1915, Орша — 7 жніўня 1965) — пісьменніца і журналістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1915 годзе ў Оршы ў сям’і педагога Абрама Рыгоравіча (1885—1960) і фельчаркі Соф’і Барысаўны (1889—1968) Вігдаравых. Брат Фрыды Ісак Абрамавіч Вігдараў (1919—1968) стаў ваенным лётчыкам[4].

У 17 гадоў з’ехала працаваць настаўніцай у Магнітагорск. Адтуль у сярэдзіне 1930-х гадоў вярнулася ў Маскву разам з Аляксандрам Кулакоўскім, які неўзабаве стаў яе мужам. У 1937 годзе скончыла літаратурны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута. У тым жа годзе нарадзілася дачка Галя[4]. Пасля заканчэння выкладала рускую літаратуру ў школе, затым пераключылася на журналісцкую працу.

Перад вайной пара разышлася, Аляксандр Іосіфавіч Кулакоўскі загінуў на фронце 7 сакавіка 1942 года. У самым пачатку вайны Фрыда Вігдарава выйшла замуж за пісьменніка Аляксандра Раскіна. Знаходзілася з сям’ёй у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1942 годзе ў Фрыды ад Раскіна нарадзілася дачка Саша[4].

Супрацоўнічала з газетамі «Праўда», «Комсомольская правда», «Літаратурная газета». У 1940-я гады публікавала, у асноўным, артыкулы пра праблемы школы і выхавання дзяцей (частка артыкулаў у сааўтарстве з Норай Галь). У 1948 годзе была звольнена з газеты «Комсомольская правда».

Памерла ад раку ў 1965 годзе.

Памяці Фрыды Вігдаравай прысвечана песня Аляксандра Галіча «Сыходзяць сябры».

Творчасць

У 1948 годзе разам з Т. Пячэрнікавай падрыхтавала да друку аповесць «Дванаццаць адважных» пра мужную барацьбу піянераў сяла Пакроўскага, што ва Украіне. Сумесна з Л. Касмадзям’янскай напісала кнігу «Аповесць пра Зою і Шуру». Аўтар кніг «Мой клас», «Дарога ў жыццё», «Сямейнае шчасце». Аўтар шматлікіх артыкулаў на педагагічныя тэмы.

У 1964 годзе Вігдарава прысутнічала на судзе над Бродскім і зрабіла запіс судовых слуханняў, які атрымаў шырокі распаўсюд у самвыдзе пад назвай «Судзілішча». Запіс шмат разоў публікаваўся ў розных краінах, прыцягнушы такім чынам увагу сусветнай грамадскасці да лёсу Бродскага, які ў верасні 1965 года быў вызвалены з ссылкі[4].

У 1963 годзе выйшаў зборнік яе нарысаў «Дарагая рэдакцыя…». У 1969 годзе — зборнік нарысаў «Кім вы яму даводзіцеся»[5][6].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Вигдорова Фрида Абрамовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Вигдорова Фрида Абрамовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 Уроки нравственности
  5. Вігдарава Фрыда Абрамаўна
  6. Вігдарава Фрыда Абрамаўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменніцы Расіі
Катэгорыя·Савецкія дысідэнты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праваабаронцы СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР