wd wp Пошук:

Фронт тубу для выратавання Лівіі

Фронт тубу для выратавання Лівіі (ФТВЛ; араб. جبهة التبو لإنقاذ ليبيا‎‎; фр.: Front Toubou pour la Salut de la Libye) — групоўка, створаная ў сярэдзіне 2007 года для абароны правоў і інтарэсаў народа тубу ў Лiвiі, на чале з Іса Абдэлем Маджыдам Мансурам. Штаб-кватэра знаходзiцца ў Осла (Нарвегія).

ФТВЛ быў заснаваны ў 2007 годзе для абараны правоў тубу ў Лівіі, дзе яны не займалi якую-небудзь пасаду нi ў урадзе, нi ў арміі. У 2008 годзе Фронт падымае бунт ў Куфры, але паўстанне было задушана ўрадавымi войскамі[2]. ФТВЛ прымала ўдзел у лівійскай грамадзянскай вайне на баку ПНС. Ён быў распушчаная ў жніўні 2011 года, пасля захопу Трыпалі. Нягледзячы на ​​гэта, групоўка, пасля пачатку сутыкненняў паміж тубу і арабскімі апалчэнцамі на поўдні Лівіі, актывізавана ў сакавіку 2012 года з мэтай «абароны тубу ад этнічнай чысткі»[3]. Узімку 2019 года групоўка ўдзельнічала ў бітве за Себху супраць армii Халіфа Хафтара.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 30 кастрычніка 2018.
  2. Christophe Boisbouvier, Libye : quand les Toubous se réveillent, Jeune Afrique, 6 mai 2012.
  3. François de Labarre, “Nous combattons Al Qaïda”, Paris Match, 20 janvier 2014.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыка Лівіі
Катэгорыя·Партызанскія рухі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Антыўрадавыя баявыя фракцыі лівійскага канфлікту