wd wp Пошук:

Фра Маўра

«Фра Маўра, непараўнальны касмограф», на медалі выбітым неўзабаве пасля яго смерці

Фра Маўра (Fra Mauro; памёр у 1459 або 1460) — манах ордэну камальдулаў з кляштара Сан-Мікеле на венецыянскім востраве Мурана, картограф.

У 14571459 гадах на замову партугальскага караля Афонсу V стварыў круглую карту свету (Mappamondo). Згубленая пазней, яна вядомая па аўтарскай копіі, зробленай для сената Венецыі (захоўваецца ў венецыянскай Нацыянальнай бібліятэцы Св. Марка).

Mappamondo — сапраўдны шэдэўр сярэднявечнай картаграфіі, адна з прызнаных сімвалічных вехаў, якія падзяляюць сярэднія вякі ад эпохі Адраджэння. Яе дакладнасць і эстэтычная вартасць значна пераўзыходзіць усе папярэднія аналагі, невыпадкова ў гонар заканчэння працы Фра Маўра венецыянскі сенат загадаў выбіць медаль з надпісам «непараўнальны касмограф». Гэта і першая з вядомых карт, на якіх адзначана Белая Русь. Але з прычыны асабістага незнаёмства з усходнеславянскімі землямі, Фра Маўра дапусціў у гэтым рэгіёне шэраг грубых памылак. Напрыклад, Волга ў сваім сярэднім цячэнні разгаліноўваецца на два рукавы, утвараючы велізарны… «востраў Амазонія». Белая Русь (Rossia biancha) знаходзіцца побач з Ноўгарадам Вялікім, паміж Волгай і Белым возерам, і ўсе гэтыя аб’екты аднесеныя не на захад, а на ўсход ад ракі Камы. Карта Фра Маўра — адна з першых гістарычных крыніц, у якой згадваецца Чорная Русь, і выдзяляюцца тры «каляровыя» часткі Русі. Паводле надпісу на карце, «Белая Русь ляжыць па той бок Белага мора, Чорная Русь — па той бок Чорнай ракі, а Чырвоная — па той бок Чырвонай ракі».

Усходнеславянскія землі ВКЛ вядомы Фра Маўра пад назвай не Белай, а Чырвонай Русі (Rossia Rossa), у якую ўваходзяць і Кіеў, і Разань. У сваю чаргу, Чорная Русь (Rossia Negra) паказаная на правабярэжжы Акі. Белая Русь у Фра Маўра, як і ў большасці заходнееўрапейскіх аўтараў XIIIXVI стагоддзяў — гэта сінонім ці Вялікага Ноўгарада ці яго часткі, заселенай калісьці народнасцю вепсаў.

У гонар Фра Маўра названыя кратар і фармацыя на Месяцы, якія былі наведаны астранаўтамі з Apollo 14.

Выявы карты Фра Маўра

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Постаці італьянскай картаграфіі
Катэгорыя·Камедулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Постаці Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак