wd wp Пошук:

Франц Ксавер Шварц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шварц.

Франц Ксавер Шварц (партыйнае прозвішча «Скнара») (ням.: Franz Xaver Schwarz; 27 лістапада 1875, Гюнцбург, Германская імперыя2 снежня 1947) — дзяржаўны і палітычны дзеяч нацысцкай Германіі, загадчык фінансамі НСДАП (ням.: Reichsschatzmeister). Рэйхсляйтар (1935). Обергрупенфюрар СА (9 лістапада 1933), обергрупенфюрар НСКК (23 лютага 1935), оберстгрупенфюрар СС (20 красавіка 1942 года).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пекара, скончыў сярэднюю школу ў Гюнцбургу. У 18941899 гг. служыў у Баварскім гвардзейскім пяхотным палку. У 1900 г. паступіў на службу чыноўнікам у муніцыпалітэт Мюнхена. У Першую сусветную вайну, з-за непрыдатнасці па ўзросце і здароўю, служыў у ландверы. Пасля вайны зноў працаваў чыноўнікам у Мюнхене.

У 1922 г. Шварц, упершыню сустрэў А. Гітлера. Ён сцвярджаў, што з першага погляду прыняў Гітлера як «чалавека лёсу». Адным з першых уступіў у НСДАП ў 1922 г.Паўторна ўступіў 27 лютага 1925 г. (партыйны білет № 6). 21 сакавіка 1925 г. прызначаны казначэем НСДАП. Быў на гэтай пасадзе да капітуляцыі Германіі ў маі 1945 г. У 1929 г. абраны дэпутатам Мюнхенскага гарадскога савета. 13 чэрвеня 1932 г. у якасці ганаровага члена быў прыняты ў СС (службовае пасведчанне № 38500) і адразу ж атрымаў званне групенфюрара. У сакавіку 1933 г. абраны дэпутатам рэйхстага ад Франконіі. 1 ліпеня 1933 г. яму было прысвоена званне Обергрупенфюрар СС, а 20 красавіка 1942 г. — оберстгрупенфюрар СС.

Акрамя высокіх званняў і пасадаў у НСДАП, СС і СА, Шварц таксама быў дырэктарам Нямецкага паляўнічага музея, ганаровым членам Акадэміі германскага права ў Мюнхене (з 3 кастрычніка 1933 па 1944 гг.) і старшынёй Асацыяцыі нямецкай будаўнічай прамысловасці.

Пасля капітуляцыі Германіі быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер для ваеннапалонных Ашкан ў Бад-Мандорфе (Люксембург). Пазней пераведзены ў амерыканскі лагер для інтэрнаваных у Рэгенсбургу, дзе саюзнікі яго доўга і інтэнсіўна дапытвалі. У першую чаргу гаворка ішла пра месца знаходжання партыйнай казны і звязанай з ёй бухгалтарскай справаздачнасці.

Памёр у турме ад хваробы страўніка. У верасні 1948 г. Апеляцыйны суд Мюнхена прызнаў Шварца адным з «галоўных абвінавачаных».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117366587 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Franz Xaver Schwarz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Franz Xaver Schwarz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (15 гадоў)»
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна крыві
Катэгорыя·Рэйхсляйтары
Катэгорыя·Афіцэры СА
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
Катэгорыя·Кавалеры Данцыгскага крыжа 1-га класа
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (10 гадоў)»
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Памерлі ў Рэгенсбургу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выслугу ў НСДАП (25 гадоў)»
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
Катэгорыя·Оберстгрупенфюрары СС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы