wd wp Пошук:

Рэйхсляйтар

Рэйхсляйтар (ням.: Reichsleiter; Імперскі кіраўнік) — вышэйшы партыйны функцыянер, які кіраваў адной з галоўных сфер дзейнасці НСДАП.

Як правіла, рэйхсляйтар узначальваў адно з галоўных упраўленняў нацысцкай партыі ў сістэме Імперскага кіраўніцтва НСДАП («Рэйхсляйтунгэ»). Ранг рэйхсляйтара прысвойваўся асабіста Адольфам Гітлерам і не быў непасрэдны ўвязаны з той партыйнай пасадай, якую займаў функцыянер. Гэта быў свайго роду тытул, які пазначаў прыналежнасць яго носьбіта да вышэйшай эліты нацысцкай партыі.

Усяго да краху Германіі ў 1945 годзе ён быў прысвоены 25 партыйным кіраўнікам, у большасці выпадкаў — пасля прыходу нацыстаў да ўлады. Пяцёра з іх падчас вайны былі пазбаўлены гэтага тытула (Бальдур фон Шырах, Рудольф Гес, Вільгельм Грым, Ганс Франк, Рыхард Вальтэр Дарэ); трое загінулі (Эрнст Ром, Адольф Хюнляйн і Віктар Лютцэ).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэйхсляйтары
Катэгорыя·Пасады Трэцяга рэйха