wd wp Пошук:

Францішак Керсноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Керсноўскі.

Францішак Керсноўскі (польск.: Franciszek Kiersnowski) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Нарадзіўся ў сям’і Багуслава Керсноўскага і Юзэфы Кабылінскай[1].

Скончыў навагрудскую школу і факультэт права Віленскага ўніверсітэта. Памешчык з Навагрудскага павета Гродзенскай губерні. Перад паўстаннем жыў у дзядзькі каля Плоцка[1].

У час паўстання 1830—1831 гадоў падхарунжы атрада Г. Дэмбінскага, дайшоў да Варшавы, дзе 8 жніўня 1831 года ўдзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. З 4 кастрычніка 1831 года падпаручнік 13-га ўланскага палка. 5 кастрычніка 1831 года ў складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У лютым 1832 года прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Буржэ. Па рашэнню ГГСК ад 8 кастрычніка 1832 года аднесены да 2-га разраду злачынцаў[1].

У маі 1836 года далучыўся да польскага легіёна ў Іспаніі. З 1840 года член АПЭ. У кастрычніку 1849 года звяртаўся за дазволам аб вяртанні на радзіму, атрымаў яго ў 1857 годзе[1].

Тытулярны саветнік у 1874 годзе[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Керсноўскі Францішак // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
  2. Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — P. 568. — ISBN 978-83-63352-75-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Керсноўскія
Катэгорыя·Тытулярныя саветнікі
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Керсноўскія